«Не думаю. Наколькі я ведаю, Сербія не прымала такога рашэння, бо мы не з'яўляемся сябрам Еўрапейскага саюза», - сказаў Дачыч, адказваючы на пытанне, ці закрые Сербія сваё неба для беларускіх авіяперавозчыкаў пасля таго, як такое рашэнне прыняў Брусель у сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair.

Краіна мае статус кандыдата на ўступленне ў ЕС, перамовы пра гэта пачаліся ў 2014 годзе.

Жэст Сербіі хутчэй сімвалічны: трапіць у яе паветраную прастору з Беларусі ў аблёт краін ЕС практычна немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0