Па словах прадстаўніка СААЗ, доктара Дэвіда Набара, не варта спадзявацца на тое, што вірус знікне дзякуючы вакцынам або лекам.

«Людзям прыйдзецца навучыцца жыць з гэтым вірусам. Будуць з'яўляцца новыя штамы, будуць усплёскі захворванняў і ўзнікненне новых ачагоў інфекцыі, і нам трэба да гэтага прывыкнуць» — заявіў доктар Набара ў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News.

Па яго словах, усяму свету трэба перастаць здзіўляцца ўзнікненню новых штамаў — гэта будзе адбывацца пастаянна ў агляднай будучыні.

Паводле звестак амерыканскага ўніверсітэта Джонса Хопкінса, які ў сваіх падліках выкарыстоўвае афіцыйныя звесткі з розных краін свету, за час пандэміі на каранавірус перахварэла амаль 173 млн чалавек, больш за 3,7 млн памерлі, зроблена ўжо больш за 2 млрд прышчэпак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0