Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Святлана Ціханоўская не выключыла магчымасць дыялогу з Масквой, аднак падкрэсліла неабходнасць павагі Расіяй беларускага суверэнітэту.

«Такі момант яшчэ не наступіў, але мы адкрытыя для дыялогу з усімі. Было б выдатна, калі б Расія падтрымала нашу барацьбу за нашы правы, але я прасіла б яе, як я гэта рабіла з усімі, з кім сустракаюся, паважаць наш суверэнітэт», — заявіла беларускі палітык у інтэрв'ю французскай газеце «Монд», апублікаваным у сераду.

Ціханоўская адказвала на пытанне, ці мае намер яна пасля сустрэчы ў панядзелак з першым намеснікам дзяржсакратара ЗША Стывенам Біганам і відэавыступу ў аўторак перад камітэтам Еўрапарламента па міжнародных справах таксама весці дыялог з Масквой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0