Па даведкі або пераразлік аплаты жыллёва-камунальных паслуг зараз можна звяртацца ў любы разлікова-даведачны цэнтр без прывязкі да месца рэгістрацыі. Пакуль паслуга даступная толькі для жыхароў Фрунзенскага раёна сталіцы. Пра гэта паведамляе Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

У разлікова-даведачных цэнтрах, размешчаных на тэрыторыі раёна, укаранілі прынцып экстэрытарыяльнасці: атрымаць паслугі зараз можна не толькі па месцы рэгістрацыі, але і блізка ад месца фактычнага пражывання альбо працы. Гэта зроблена для паляпшэння якасці абслугоўвання гараджан і павышэння даступнасці паслуг РДЦ.

У далейшым, калі ўсе тэхнічныя нюансы будуць адкарэктаваныя, прынцып экстэрытарыяльнасці распаўсюдзіцца на ўвесь Мінск.

Зараз без прывязкі да месца рэгістрацыі жыхары Фрунзенскага раёна могуць атрымаць тлумачэнні па налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і памеры запазычанасці, даведкі, якія ўпаўнаважаны выдаваць РДЦ, аформіць пераразлік за жыллёва-камунальныя паслугі ў сувязі ў часовай адсутнасцю, а таксама зарэгістраваць дагавор найму жылога памяшкання.

Новаўвядзенне не распаўсюджваецца на аказанне паслуг па абмене пашпарта і афармленні прапіскі. За імі па-ранейшаму варта звяртацца ў РДЦ па месцы рэгістрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0