Бармэн санаторыя ў Гродзенскім раёне выкрадала грошы з касы, паведамляе абласная міліцыя.
30-гадовая дзяўчына больш за год працавала бармэнам і перыядычна пакрысе клала сабе ў кішэню наяўныя, якімі людзі расплочваліся за тавар. Усяго за названы перыяд грамадзянка змагла здзейсніць крадзеж каля 3500 рублёў.
Кіраўніцтва санаторыя не адразу змагло выявіць нястачу. Распачатая крымінальная справа.





