Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Мінздароўя сёння заявіла, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 464 новыя выпадкі каранавіруса, а агульная колькасць выпадкаў з пачатку пандэміі дасягнула 59 487.

Гэта 8-е месца ў Еўропе. Бельгія знаходзіцца на 7-м месцы з 60 810 выпадкамі. Перад намі Расія (599 705), Вялікабрытанія (305 289), Іспанія (293 584), Італія (238 720), Нямеччына (192 119) і Францыя (160 750).

Аднак па колькасці выпадкаў на 1 млн насельнітва Беларусь абагнала Іспанію. Усяго ў Іспаніі зафіксавана 293 584 выпадкі, сцвярджае Сусветная метрыка.

Гэта 6 279 на 1 мільён чалавек, тады як у Беларусі 6 295 выпадкаў на 1 мільён.

Вышэйшы паказчык па захворваннях толькі ў Люксембургу (6 586 на 1 мільён), і карлікавых Сан-Марына, Ватыкане і Андоры (адпаведна 20 572, 14 981, 11 066).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0