У цэнтры Вільні, на Лукішкскай плошчы сёння адкрылі штучны пляж Open Beach, піша Delfi.lt.
Delfi.lt
Ён зроблены для тых, хто не здолеў паехаць на мора, у тым ліку з дзвюх прычын: каранцінныя захады і вялікі попыт на месцы на Балтыцы.
На пляжы на Лукішках можна адпачыць пасля працы, пазагараць, пачытаць кнігу. Тут ёсць нават валейбольная пляцоўка, распранальня і месцы з бясплатным інтэрнэтам, сказана ў прэс-рэлізе муніцыпалітэта.
Пляж мае плошчу 1660 кв. м і будзе дзейнічаць ўсё лета. Да канца ліпеня побач з ім будзе стаяць велізарны экран, на якім па вечарах будуць паказваць фільмы, серыялы, канцэрты, а днём — віды з Балтыйскага мора.
Ідэя пляжа на Лукішках парадавала не ўсіх. У сацыяльных сетках ідуць дыскусіі, ці сапраўды гэта нармальнае месца. Пляж знаходзіцца побач з Музеем ахвяраў генацыду. Дэпутаты-кансерватары выступілі з патрабаваннем спыніць гэтую ініцыятыву.
Таксама і для Беларусі гэта месца не пусты гук. На Лукішскай плошчы ў 1864 годзе павесілі нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.





