Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола і першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў выступіў перад гульцамі зборнай, піша Tribuna.com.

«Спорт — цяжкая праца, каб стаць найлепшым з усіх, трэба прыкласці тытанічныя намаганні. Вы выступаеце за радзіму, вашым перамогам радуюцца, таму неабходна памятаць, што вы ў сваіх учынках павінны быць сацыяльна адказнымі. Кіраўніцтва краіны дае вам усе шанцы для самарэалізацыі.

У Беларусі ёсць усе адпаведныя ўмовы, а інфраструктуры могуць пазайздросціць многія краіны. Пасля кожнай перамогі секцыі папаўняюцца сотнямі новых дзетак. Таму вы павінны быць для іх арыенцірам ва ўсім — не толькі на пляцоўцы, але і ў жыцці. На сённяшні дзень ні ў аднаго з вас няма ні фінансавых, ні бытавых праблем — вы ўсім забяспечаны, дзякуючы той палітыцы, якая рэалізуецца ў нашай краіне. І некаторым спартсменам, у тым ліку і былым, я б параіў менавіта пра гэта ўважліва падумаць, перш чым паказушна безадказна разважаць пра рэчы, далёкія ад іх разумення», — заявіў Рыжанкоў.

Нагадаем, што ў апошнія дні некалькі спартсменаў выступілі з заклікам правесці сумленныя выбары ў краіне: баскетбалісты Алена Леўчанка і Мікіта Мешчаракоў, фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, чэмпіёнка свету ў лёгкай атлетыцы Надзея Астапчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0