У панядзелак, 22 чэрвеня Apple на Сусветнай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў WWDC 2020, якая сёлета праходзіць у анлайн-рэжыме, прадставіла новую аперацыйную сістэму для iPhone — iOS 14, паведамляюць інфармагенцтвы.

У новай АС іконкі дадаткаў можна размясціць на адным экране — віджэты можна наладжваць па памеры, месцы або аб'ядноўваць разам. Новая функцыя Apple Library дазволіць аўтаматычна арганізоўваць дадаткі ў адпаведнасці з часткамі. Таксама ў новай iOS з'явілася магчымасць праглядаць відэа адначасова з выкананнем іншых функцый — карцінка будзе прайгравацца ў куце або іншым замацаваным месцы экрана.

У новай iOS таксама з'явілася функцыя CarKey - яна дазволіць выкарыстоўваць iPhone замест ключа для аўтамабіля. У Apple паведамілі, што першым аўто, які будзе падтрымліваць гэтую функцыю, стане BMW 5, што выйдзе ў ліпені 2020 года.

Акрамя таго, смартфоны Apple змогуць падтрымліваць App Clips - гэта скарочаная версія дадатку, якім можна скарыстацца, калі не хочацца спампоўваць поўную версію. Напрыклад, калі трэба нешта аплаціць або арандаваць ровар.

У новай iOS шмат увагі надалі прыватнасці. Цяпер кожны дадатак будзе паведамляць карыстальніку асобным паведамленнем, якую менавіта інфармацыю пра яго збірае. Зменіцца і збор геалакацыйных звестак карыстальнікаў: цяпер дадаткам можна дазваляць вызначаць толькі прыблізнае месцазнаходжанне iPhone.

Інфармацыя аб званку на смартфонах цяпер не будзе адлюстроўвацца на ўвесь экран — яна скароціцца да невялікага акенца. Галасавы памочнік Siri таксама не будзе паказвацца на ўвесь экран.

У iOS 14 дададуць функцыю Scribble, якая дазволіць выкарыстоўваць стылус Apple Pencil для распазнання і пераўтварэння рукапіснага тэксту. Пісаць уручную проста на смартфоне можна будзе ў «пошце», «паведамленнях», пошукавым радку браўзера і ў іншых дадатках.

У навушнікаў AirPods абновяць прашыўку — цяпер яны змогуць падтрымліваць спецыяльны гук для прагляду фільмаў з эфектам занурэння і пераключацца паміж iPhone і Mac. 

З'явяцца змены і ў дадатку iMessage - у ім можна будзе замацоўваць кантакты і чаты, як цяпер гэта рэалізавана ў Telegram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0