«Радыё Свабода» стала вядома, што дзве медсястры, памерлыя 20 і 21 красавіка, мелі каранавірус. Першапачаткова, калі з'явілася інфармацыя пра іхную смерць, не было вядома, ці мелі яны пацверджаны COVID-19.

20 красавіка ў Мінску памерла 56-гадовая медсястра бальніцы хуткай дапамогі Наталля Шматко. Прычынай яе смерці афіцыйна назвалі сардэчную хваробу — атэрасклератычны кардыясклероз. Пры гэтым яна мела станоўчы тэст на каранавірус, расказалі «Свабодзе» сваякі.

45-гадовая медсястра з Докшыц Аксана Радкевіч паступіла ў рэанімацыю з пнеўманіяй, яе падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Жанчына памерла 21 красавіка. Па словах яе сястры, прычынай смерці прызналі COVID-19. Так напісана ў пасведчанні аб смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0