Яшчэ зімой жыхары Сухарава і іншых мікрараёнаў, прылеглых да ЦЭЦ-4, скардзіліся на сажу на вокнах і непрыемны пах. На станцыі тлумачылі, што замест асноўнага паліва, прыроднага газу, сталі выкарыстоўваць рэзервовае — мазуту. У канцы студзеня на станцыі завяршылі перыяд выкарыстання рэзервовага паліва і вярнуліся да газу.

Але зараз чытачы «Нашай Нівы» зноў заўважылі непадалёк ад станцыі шэры дым з трубы, непрыемны пах і чорную сажу.

Разводы пасля дажджу на аўто жыхара мікрараёна Чырвоны Бор. Фота чытача НН

Разводы пасля дажджу на аўто жыхара мікрараёна Чырвоны Бор. Фота чытача НН

На падаконні жыхароў мікрараёна Чырвоны Бор — сляды сажы. Фота чытача НН

На падаконні жыхароў мікрараёна Чырвоны Бор — сляды сажы. Фота чытача НН

«Цяпер палім газам, — упэўнівае дырэктар Мінскай ЦЭЦ-4 Міхаіл Белы. — Калі заўважылі непрыемны пах — так, сапраўды, пахне мазута, якая знаходзіцца ў нас на захаванні. Мы яе цяпер не выкарыстоўваем, але з пахам нічога не можам зрабіць.

Адкуль людзі заўважылі сажу, не ведаю, гэта дакладна не ад нас. Яны ўсё жыццё на яе скардзяцца. Але сажаўтварэння ў нас няма. Кантроль па выкідах нічога не паказвае. Кантралюе наша лабараторыя, і санстанцыя горада, і санстанцыя Фрунзенскага раёна. У нас усё ў межах дапушчальнага», — дадае дырэктар ЦЭЦ-4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?