Пасля таго як урад Літвы змякчыў некаторыя правілы каранціну, з панядзелка жыхары могуць пакідаць тэрыторыю краіны, піша Delfi.lt.

У Беларусь можна трапіць праз КПП Мядзінінкай — Каменны Лог, Шальчынінкай — Беняконі і Райгардас — Прывалка.

Памежнікі звяртаюць увагу, што з-за дзеючых абмежаванняў той, хто выехаў у Беларусь, зможа вярнуцца толькі праз Польшчу ці Латвію.

Але жыхары Літвы, якія вярнуліся з-за мяжы, па дзеючых правілах 14 дзён павінны будуць правесці ў каранціне. Замежнікам уезд у Літву па-ранейшаму забаронены. Выключэнне тычыцца толькі перавозчыкаў, дыпламатаў і вайскоўцаў. З 10 мая ў Літве дазволяць авіязносіны на маршрутах, якія ўхваліць урад краіны.

У Літве за ўвесь час выяўлена 1419 выпадкаў каранавіруса, памерлі 46 чалавек. Апошнім часам колькасць выяўленых выпадкаў зніжаецца. 30 красавіка было выяўлена 10 выпадкаў, 1 мая — 14, 2 мая — 7.

Ад сярэдзіны сакавіка ў краіне быў строгі каранцін. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0