Гэтая інфармацыя змяшчаецца ў статыстычным штогодніку Мінска, апублікаваным на сайце Белстата, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Паводле звестак статыстычнага зборніка «Горад Мінск у лічбах, 2020», у 2019 годзе амаль 60% занятых гараджан працавалі ў арганізацыях прыватнай формы ўласнасці.

Як паказвае статыстыка Белстата, у цэлым па Беларусі падобная карціна: 56,1% беларусаў у 2019-м працавалі ў прыватных кампаніях, 39,4% — у дзяржаўных.

Усяго ў 2019 годзе ў Мінску працавалі каля 1 мільёна 70 тысяч чалавек пры агульнай колькасці насельніцтва 2 мільёны 20 тысяч. Абсалютная большасць занятых (больш за 810 тысяч чалавек) працавалі ў сферы паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0