Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч і Мікалай Казлоў на праймерыз у Баранавічах 17 саквіка, паездка ў якія стала пакуль апошняй, фота Надзеі Бужан

Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч і Мікалай Казлоў на праймерыз у Баранавічах 17 саквіка, паездка ў якія стала пакуль апошняй, фота Надзеі Бужан

Сайт для галасавання на праймерыз апазіцыйных кандыдатаў запрацаваў на Дзень Волі, 25 сакавіка.

У выбарах на сёння бяруць ўдзел тры чалавекі: Юрась Губарэвіч (Рух «За Свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП) і Вольга Кавалькова (незалежная кандыдатка). Самі праймерыз стартавалі 6 сакавіка з паездкі ў Гарадок і Віцебск. А 16 сакавіка іх пакінулі Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч. Пазней і самі паездкі адмянілі праз пагрозу карнанавіруса.

Пасля гэтага ўся актыўнасць перайшла ў інтэрнэт.

Але па стане на раніцу 29 красавіка ўдзел у галасаванні ўзялі 3688 чалавек. За Мікалая Казлова прагаласавалі 1415 чалавек (38,37%), за Юрыя Губарэвіча 1331 чалавек (36,09%), за Вольгу Кавалькову — 942 (25,54%).

Апошні дзень галасавання — 30 красавіка. Раней заяўлялася, што ўдзел у анлайн-галасаванні возьмуць да 100 тысяч чалавек, а адзінага кандыдата абяруць на з'ездзе ў канцы мая. Але, відаць, праз небяспеку каранавіруса ў працэс будуць унесеныя карэктывы.

Паводле закону, прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0