Супрацоўнікі падраздзяленняў наркакантролю МУС Беларусі і УУС Гомельскага аблвыканкама 22 красавіка затрымалі 39-гадовага гамельчука, які арганізаваў лабараторыю для незаконнага вырабу стэроідаў — моцнадзейных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца, у асноўным, пры вялікіх фізічных нагрузках. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Па месцы жыхарства і ў арандаваных памяшканнях з незаконнага абароту канфіскавана лабараторнае абсталяванне, упакоўкі з таблеткамі і ампуламі, якія адносяцца да моцнадзейных рэчываў. Папярэдне вядома, што затрыманы ажыццяўляў іх пастаўку спажыўцам поштай як унутры краіны, так і на тэрыторыю Расіі.

У цяперашні час аператыўнікі наркакантролю ўстанаўліваюць спажыўцоў моцнадзейных рэчываў і каналы збыту. Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0