Шэсць грузавікоў гуманітарнай дапамогі беларускім медыкам прыехалі з Польшчы 24 красавіка. Гэта падарунак ад польскага ўрада беларускаму. Частка грузу засталася ў Гродне, рэшта паедзе ў Мінск і Воранава, піша Радыё Свабода.

Як расказаў генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк, Беларусь папрасіла аб дапамозе розныя краіны. Польшча адгукнулася адной з першых.

Гуманітарную дапамогу забяспечыла Міністэрства замежных спраў Польшчы, польскі фонд міжнароднай дапамогі «Салідарнасць» і пажарная служба Польшчы.

Яраслаў Ксёнжэк

Яраслаў Ксёнжэк

«Мы суседзі. Мы вельмі хочам быць добрымі суседзямі. Калі добра, тады добра. Але калі прыходзяць цяжкасці, тады менавіта правяраецца добрае суседства. Я маю надзею, што прыклад дапамогі Польшчы — гэта пацверджанне добрага суседства», — сказаў Яраслаў Ксёнжэк.

Перашкодаў з пераходам мяжы не было

Перашкодаў з пераходам мяжы не было

Беларускім медыкам перададуць 80 тысяч літраў дэзынфекцыйных сродкаў, 100 тысяч масак і 1000 адзінак лекаў

Беларускім медыкам перададуць 80 тысяч літраў дэзынфекцыйных сродкаў, 100 тысяч масак і 1000 адзінак лекаў

Капітан дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Якуб Січэк паведаміў, што ў Беларусь прывезлі агулам каля 80 тысяч літраў дэзынфекцыйных сродкаў, 100 тысяч масак і 1000 адзінак лекаў, зь іх 7,5 тысячы літраў дэзынфекцыйных сродкаў і 25 тысяч масак размяркуюць паміж Гроднам і Воранавам. Рэшта паедзе ў Менск, а адтуль у іншыя гарады.

Якуб Січак

Якуб Січак

Консул Польшчы ў Гродне вітаецца з галоўным доктарам Гродзенскага інфекцыйнага шпіталя

Консул Польшчы ў Гродне вітаецца з галоўным доктарам Гродзенскага інфекцыйнага шпіталя

Сяргей Ціхановіч

Сяргей Ціхановіч

«Пандэмія каранавіруса закрыла межы, але яна аб'ядноўвае людзей», — адзначыў галоўны доктар Сяргей Ціхановіч.

Ціхановіч выказаў падзяку польскаму боку і зазначыў, што іхная дапамога вельмі своечасовая. Па словах кіраўніка шпіталя, медыкі забяспечаныя сродкамі засцярогі, але «варта быць гатовымі да любога развіцця сітуацыі».

Ён адзначыў, што сітуацыя ў Гродзенскай вобласьці сёння стабільная. Колькасць хворых павялічваецца, але не тымі тэмпамі, якіх чакалі. Вобласць знаходзіцца ў Беларусі на апошнім месцы ў колькасьці хворых на каранавірус — 190 чалавек, у інфекцыйным шпіталі Гродна ляжаць 102 пацыенты з каранавірусам. Па словах Ціхановіча, шпіталь яшчэ не запоўнены цалкам.

У афіцыйнай перадачы гуманітарнай дапамогі ў Варшаве ўзяў удзел амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў, камэндант Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы Анджэй Барткавяк, намеснікі міністра дзяржаўных актываў і міністра замежных спраў Мацей Малецкі і Марцін Пшыдач.

У якасці донараў выступілі дзяржаўныя прадпрыемствы і Міністэрства аховы здароўя Польшчы, а пасярэднікам пры перадачы — Фонд міжнароднай салідарнасці. Дастаўку забяспечвае Дзяржаўная супрацьпажарная служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0