Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Ніякіх зменаў ва ўступнай кампаніі ў гэтым годзе не плануецца, заявіў сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас сустрэчы з калектывам гімназіі №10 Гродна, паведамляе БЕЛТА.

«Мы паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя і прымем узважанае рашэнне. Але адразу можна сказаць, што выпускнікам не трэба турбавацца: ніякіх зменаў па форме правядзення уступнай кампаніі не будзе. А як яе засцерагчы, стварыць аптымальныя ўмовы — гэтае пытанне цяпер прапрацоўваецца», — сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, на гэтую тэму ў інтэрнэце і СМІ з'яўляецца шмат укідаў. «Пішуць: давайце памяняем форму ўступных выпрабаванняў, давайце наогул іх адменім і па конкурсе атэстатаў правядзем і гэтак далей. Напэўна, гэта будзе няправільна і створыць няроўныя ўмовы», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0