Аляксандру Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа «Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны». Кіраўнік дзяржавы заслухаў сёння даклад аб змяненнях, якія прапануюцца, піша БЕЛТА.

На даклад прыйшлі віцэ-прэм'еры Уладзімір Дворнік і Юрый Назараў, міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа і старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў.

«Лес як быў нашым багаццем, так і застаецца. Але да гэтага багацця мы ставімся часам, а можа, часта, вельмі дрэнна, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я ўпэўнены, што калі б мы да прыроды ставіліся адказна і з павагай, то мы жылі б не толькі значна лепш, але і вірусы нас не ўзялі б. Бо гэта не толькі багацце, гэта здароўе нашых людзей, бо ў нас амаль палова тэрыторыі — гэта лясы і балоты. Балот нямала і, як аказваецца, гэта таксама здраўніца. І нездарма Еўропа абараняе балоты — яны галоўная крыніца кіслароду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0