Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 23 красавіка раскрытыкаваў вопыт Заходняй Еўропы ў барацьбе з каранавірусам. На думку кіраўніка дзяржавы, людзі, якія выходзяць з ізаляцыі з сваіх кватэр, паслабленыя і могуць падхапіць вірус — адбудзецца другая хваля, паведамляе СТБ.

«Вопыт Заходняй Еўропы. Яны ізалявалі людзей. Яны зачынілі ў гэтых чатырох сценах людзей, так? Так. І гэта метад, нам яго падаюць. Сёння яшчэ ў іх памірае да 400-600 чалавек у суткі. Гэта значыць каранавірус — калі гэта каранавірус — бушуе, так? Так. Яны зараз пачалі адкрывацца (гэта і ў Расіі) і выпускаць людзей на вуліцы. А там жа яшчэ хворыя на каранавірус, людзі мруць ў такіх колькасцях.

І вось яны выйшлі з гэтай ізаляцыі (не самаізаляцыі, з гэтай ізаляцыі дзяржаўнай) аслабленыя. Не бачылі белага святла. І галоўнае — псіхічна перанапружаныя.

І сутыкнуліся з тымі хваробамі, вірусамі, якія яшчэ блукаюць у Італіі, Іспаніі, Францыі і гэтак далей. Што адбудзецца? Адбудзецца другая хваля, і гэтыя людзі саслабленыя, якія выйшлі з гэтых кватэр прытхлых, дамоў адпачынку і іншае, атрымаюць вось гэты вірус.

А ён стаіць, ён чакае, чакае сваёй ахвяры.

Тады паўстае пытанне: а навошта замыкалі людзей у кватэры? Яны там пабылі, як у турме, выйшлі і заразіліся. І другую хвалю атрымалі. Можа быць, ужо гэта зразумелі там і паволі пачалі вызваляць эканоміку, людзей, дзіцячыя сады. Вы бачыце, як гэта адбываецца. Паўстае пытанне: навошта гэта тады рабілі? Для таго, каб аслабіць людзей, аслабіць ў іх імунітэт і потым іх заразіць?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0