Урад Чэхіі ў чацвер прыняў рашэнне адмяніць агульнанацыянальны каранцін, уведзены ў сярэдзіне сакавіка ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса, паведамляе Радыё Свабода.

Жыхары краіны з 24 красавіка зноў змогуць вольна перамяшчацца па Чэхіі і выязджаць за мяжу (пры ўмове двухтыднёвага каранціну пасля вяртання). Дазволена збірацца групамі да 10 чалавек.

Чэхія — адна з першых еўрапейскіх краін, якія ўвялі жорсткі каранцін, і адной з першых яго здымае.

Урад Чэхіі таксама перагледзеў ухвалены раней графік паслаблення іншых абмежавальных захадаў. Крамы і прадпрыемствы сферы паслуг адкрыюцца раней, чым чакалася.

У Чэхіі, краіне з насельніцтвам 10,5 млн чалавек, 7187 выпадкаў каранавіруса, 210 чалавек памерлі. Прычым апошнія дні фіксавалася максімум да 154 выпадкаў заражэння каранавірусам штодня, 22 красавіка — 99.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0