У ЗША, у Дэтройце, на 81-м годзе жыцця памёр савецкі і расійскі рэжысёр Канстанцін Бромберг. Пра гэта піша РБК са спасылкай на рэжысёра і сцэнарыста Міхаіла Ідава.

«Два дні таму ў Дэтройце памёр рэжысёр Канстанцін Бромберг, пастаноўшчык савецкіх мегахітоў «Чарадзеі» і «Прыгоды Электроніка», — напісаў ён. Паводле яго слоў, пасля эміграцыі ў ЗША Бромберг «нічым звязаным з кіно не займаўся і, здаецца, нават не спрабаваў».

Канстанцін Бромберг нарадзіўся ў 1939 годзе ў Харкаве. Працаваў у творчым аб'яднанні «Экран», а пазней — на Адэскай кінастудыі. Там ён зняў два самыя вядомыя свае фільмы — «Прыгоды Электроніка» ў 1979 годзе і «Чарадзеі» па матывах аповесці братоў Стругацкіх ў 1982 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0