8 студзеня Беларусь і ЕС падпісалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму. Пра тое, якія яшчэ крокі неабходна зрабіць, каб візы для беларусаў патаннелі, расказаў на АНТ старшыня Камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

— Наколькі я разумею, за намі справа не стане, - пракаментаваў Савіных словы вядучага аб неабходнасці ратыфікацыі пагаднення ў Палаце прадстаўнікоў. — Мы ўжо дэкларавалі сваю гатоўнасць ратыфікаваць гэтае пагадненне ў прыярытэтным парадку на вясновай сесіі, якая пачнецца 2 красавіка. Я думаю, у першы-другі дзень. Не хацелася б апярэджваць, але гэта будзе зроблена.

Далей праходзяць працэдуры праз Савет рэспублікі, прэзідэнт зацвярджае гэтае пагадненне і мы абменьваемся нотамі. Я думаю, што мы паспеем зрабіць гэта да канца красавіка. Тады — у тэксце пагаднення ёсць цалкам дакладнае ўказанне на час уступлення ў сілу — першае чысло другога месяца. Значыць, 1 чэрвеня. Да гэтага мы і будзем імкнуцца, гэта цалкам разумная і дасягальная мэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0