Чэшскія праваахоўныя органы пачалі крымінальны пераслед былога генеральнага сакратара Камуністычнай партыі Чэхаславакіі Мілаша Якеша, былога прэм'ер-міністра сацыялістычнай рэспублікі Любаміра Штроугала, а таксама былога міністра ўнутраных спраў Враціслава Вайнера, піша rbc.ru са спасылкай на «Чэшскае радыё».

Ім ставяць у віну злоўжыванне паўнамоцтвамі. Па версіі абвінавачвання, з-за бяздзейнасці трох чыноўнікаў, ад сакавіка 1976 года да канца 1989 года дзевяць чалавек, якія спрабавалі перайсці чэхаславацкую мяжу, былі застрэленыя і, па меншай меры, яшчэ сем чалавек параненыя.

«Яны былі ў курсе таго, што на дзяржаўнай мяжы ЧССР вайскоўцы і памежнікі выкарыстоўваюць агнястрэльную зброю супраць асоб, якія спрабуюць незаконна пакінуць Чэхаславацкую сацыялістычную рэспубліку. Лідары ЧССР не прынялі ніякіх мер, якія б прадухілілі выкарыстанне агнястрэльнай зброі», — заявіў прадстаўнік пракуратуры.

Крымінальны перасьлед стаў магчымым дзякуючы нядаўна знойдзеным архіўным матэрыялам. Усе трое мужчын застаюцца на свабодзе. Калі віну дакажуць, ім пагражае ад двух да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0