«Ускладненні ва ўкраінска-венгерскіх адносінах паходзяць не з Украіны. Асноўная праблема — так званы венгерскі ірэдэнтызм, які засляпіў прэм'ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану і яго паплечнікам», — паведамляе словы Бажка «Голас Амерыкі».

Паводле яго слоў, у апошнія гады гэта стварае праблему не толькі для Украіны, але і для шэрагу краін-членаў Еўрасаюза.

«Кіеў не згодны з канчатковай мэтай палітыкі ірэдэнтызму ўрада Орбана, а менавіта са стварэннем венгерскага анклава на тэрыторыі Украіны. Гэта тое, чаго яны дамагліся ў Сербіі, і чаму процідзейнічаюць Славакія і Румынія», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0