Здарэнне адбылося ў в. Рубеж. Там 48-гадовы мужчына знаходзіўся ў грамадскім месцы ў форме супрацоўніка міліцыі. На ім былі міліцэйскія фуражка, штаны і куртка з эмблемай МУС і сяржанцкімі пагонамі. Пры гэтым міліцыянтам ён не з'яўляецца. Мужчына піў віно, паведамляе абласная міліцыя.

Групай затрымання Браслаўскага аддзела Дэпартамента аховы ілжэміліцыянера даставілі ў пастарунак.

У дачыненні да мужчыны складзены пратаколы аб распіванні алкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы, а таксама пратакол за нашэнне формы. Форма супрацоўніка міліцыі канфіскавана. Устанаўліваецца, адкуль мужчына яе ўзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0