Facebook забараніла рабіць завадскую ўстаноўку ўласных праграм на смартфоны Huawei, піша Reuters.

Гаворка ідзе пра мабільныя кліенты сацсетак Facebook і Instagram, а таксама месенджар WhatsApp. Гэта не закране смартфоны, якія ўжо выйшлі і даступныя для куплі, і тычыцца толькі прылад, якія Huawei будзе вырабляць у будучыні. Таксама карыстальнікі змогуць самастойна ўсталёўваць гэтыя праграмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна