Падчас візіту ў Нур-Султан Аляксандр Лукашэнка сустрэўся і з першым прэзідэнтам Казахстана, піша БелТА

«Дзякуй вялікі за вялікую павагу да беларускага народа. Гэта не толькі мая заслуга, гэта ваша любоў і стаўленне да майго народа. Я ведаю, як вы ставіцеся да беларусаў. Больш за 20 гадоў я ад вас гэта заўсёды чуў. Вельмі рады, што вам падабаецца Беларусь. Мы таксама да вашых паслуг — у любы час прыязджайце, я буду вас чакаць «, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Што б ні здарылася, на якіх бы пасадах ні працавалі, нас звязвае большае — сяброўства. Вы правільна сказалі: у жорсткія часы па самых сур'ёзных пытаннях як бы мы ні спрачаліся, мы заўсёды аказваліся па адзін бок барыкад. Заўсёды абаранялі нашы інтарэсы, а ў Казахстана і Беларусі ніколі нават палярных пунктаў гледжання не было на тыя ці іншыя праблемы. Таму наша сяброўства будзе развівацца», - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Нурсултан Назарбаеў ўручыў Аляксандру Лукашэнку ордэн «Першы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан — Лідар Нацыі Нурсултан Назарбаеў», які з'яўляецца дзяржаўнай узнагародай Казахстана і заснаваны ў маі 2001 года. Ордэн кіраўніку беларускай дзяржавы уручаны ў азнаменаванне 25-годдзя ідэі аб еўразійскай інтэграцыі і 5-годдзя падпісання Дагавора аб ЕАЭС, а таксама за асаблівы ўнёсак у паглыбленне і пашырэнне супрацоўніцтва з Казахстанам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна