Разумны павільён РУП «Белдрук» адкрыўся 28 мая на вул. Багдановіча каля Свята-Духава кафедральнага сабора, паведамляе «Мінск-Навіны».

Гэта ўжо 11-ы павільён. Яны адрозніваюцца толькі па памерах гандлёвай плошчы, — адзначыў начальнік аддзела маркетынгу РУП «БелДрук» Андрэй Галенчык.

Першы смарт-павільён адкрылі на праспекце Пераможцаў у канцы мінулага года.

Смарт-павільён — гэта мультыфункцыянальны гандлёвы аб'ект, дзе ёсць магчымасць паразмаўляць на розных мовах з дапамогай анлайн-перакладчыка. А таксама зарадзіць гаджэт, безлімітна карыстацца Wi-Fi. У перспектыве там можна будзе таксама аплаціць камунальныя паслугі, купіць квіткі на спектаклі, канцэрты і фестывалі, выбраць падарункавыя сертыфікаты забаўляльных цэнтраў і буйных крам, выклікаць таксі і экстранныя службы, замовіць трансфер у аэрапорт, гасцініцу і за межы горада.

У найбліжэйшы час «разумны» павільён з'явіцца і ля Белдзяржфілармоніі на месцы газетнага кіёска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0