Мікола Качурэц у судзе

Мікола Качурэц у судзе

Суд Першамайскага раёна Віцебску толькі часткова задаволіў пазоўныя патрабаванні Міколы Качурца, які прасіў спагнаць з Кастрычніцкага РАУС 42 рублі за знішчаны ў 2018 годзе бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе vitebskspring.org Суддзя Алена Савіцкая ацаніла шкоду на 8 рублёў 30 капеек.

Паводле рашэння суду, міліцыя мусіць таксама сплаціць актывісту частку судовых выдаткаў — 42 капейкі. Агулам атрымліваецца 8,72 рубля. Гэтая сума будзе выплачаная з рэспубліканскага бюджэту.

На судовым паседжанні 24 красавіка Мікола Качурэц дакумэнтальна абгрунтаваў кошт прычыненай шкоды (42 рублі). Прадаставіў суду прайс з інтэрнэт-крамы Symbal.by, дзе бел-чырвона-белы сьцяг каштуе 20 рублёў, а таксама — дакументы аб коштах дрэўка (палімернай трубы) і квіткоў для паездкі да Менску і назад.

Але аказалася, што пры вызначэнні сумы кампенсацыі суддзя Алена Савіцкая кіравалася выключна лічбамі, якія суд сам атрымаў праз запыты ў віцебскі ўнівермаг, на швейнае прадпрыемства «Труд-Віцебск» і ў «Дом сантэхнікі».

Паводле атрыманай інфармацыі, тканіну для сцяга (0,5×1,5) можна купіць за 1,39 рубля, пашыць сцяг — за 2,50 рубля, набыць трубу для дрэўка — за 4,41 рубля. Агулам — 8 рублёў 30 капеек.

Сцяг Качурца на БНР-100 быў знішчаны міліцыяй

Сцяг Качурца на БНР-100 быў знішчаны міліцыяй

Такім чынам, паводле падлікаў суддзі, кошт прычыненай шкоды за знішчаны бел-чырвона-белы сцяг аказаўся нават меншы за суму, якую прапаноўваў заплаціць адказчык.

У 2018 годзе на Дзень Волі Мікола Качурэц выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам да помніка князю Альгерду ў Віцебску, быў затрыманы і аштрафаваны Кастрычніцкім судом на 30 б.в. (ч.2 арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП). Абласны суд пакінуў пастанову без зменаў. Але 25 жніўня старшыня аблсуда адмяніў рашэнне Кастрычніцкага суда і накіраваў адміністрацыйную справу на новы разгляд. 27 кастрычніка яна была скасаваная ў сувязі са сканчэннем тэрміну адміністрацыйнага пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?