53-гадовы дзядуля ў стане алкагольнага ап'янення 22 красавіка сілай забраў хлопчыка ў сваёй жонкі і паклаў у печ.

Той атрымаў апёкі 50% цела, дактары апёкавага цэнтра змагаліся за жыццё, спрабавалі стабілізаваць яго стан і праводзілі супрацьшокавую тэрапію, аднак 26 красавіка хлопчык памёр.

Следчыя распачалі крымінальную справу пра замах на забойства і адправілі мужчыну ў СІЗА на два месяцы. Зараз справу могуць перакваліфікаваць на артыкул пра забойства, паведамляе РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0