Пра гэта БелТА паведамілі ў Мінадукацыі.

Для ўсебаковага вывучэння інфармацыі аб магчымых парушэннях падчас рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах была створана камісія. Па выніках яе працы пацверджаны факт уцечкі інфармацыі па алімпіядных заданнях заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Геаграфія».

На пазачарговым пасяджэнні журы заключнага этапу алімпіяды па геаграфіі прынята рашэнне аб ануляванні вынікаў навучэнцаў, у дачыненні да якіх устаноўлены факты доступу да алімпіядных заданняў.

Мінадукацыі накіравала ліст у Генеральную пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням вінаватых.

Праведзена ананімнае анкетаванне ўсіх удзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды, вынікі якога дэталёва прааналізаваныя міністэрствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0