А 21-й гадзіне 25 сакавіка з Цэнтральнага РУУС вызвалілі васьмёх затрыманых на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, піша «Радыё Свабода».

Павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна Алену Талстую, якая прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай плошчы.​ Як паведамляюць у Тэлеграм-канале «Абарона Курапатаў», Алена Талстая абвясьціла галадоўку.

А 18-й гадзіне 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы затрымалі палітыкаў Віталя Рымашэўскага і Мікалая Казлова, а таксама людзей, якія хадзілі з нацыянальнай сымболікай ці размаўлялі з журналістамі.

На вызваленых не складалі пратаколы аб правапарушэньнях, толькі пратаколы аб затрыманьнях і прафіляктычных гутарках. Ці будуць суды і штрафы, невядома. Як расказаў Свабодзе Рымашэўскі, адрозна ад затрыманьня 24 сакавіка або леташняга Дня Волі, на гэты раз зь ім абыходзіліся карэктна, бяз гвалту.

Застаюцца ў ізалятарах затрыманыя 24 сакавіка падчас сьвяточнага канцэрту ў Менску актывісты Зьміцер Дашкевіч і Натальля Гарачка-Басалыга, а таксама затрыманыя 25 сакавіка ў Курапатах актывісты Дзяніс Урбановіч і Валер Рабцаў.

Чытайце таксама: На Кастрычніцкай плошчы затрымалі лідараў апазіцыйных палітычных партый

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?