Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Садовы вырашыў адмовіцца ад удзелу ў выбарах на карысць экс-міністра абароны, кіраўніка партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоля Грыцэнкі. Пра гэта ён сказаў на брыфінгу 1 сакавіка, піша Украінская праўда.

«Я прыняў рашэнне — я адклікаю сваю кандыдатуру з выбараў прэзідэнта і абвяшчаю аб падтрымцы на выбарах на пасаду прэзідэнта Анатоля Грыцэнкі», — сказаў Садовы.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне пройдзе 31 сакавіка, але зняцца з гонкі можна да 7 сакавіка. Усяго Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 44 кандыдаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0