Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Сярэдні месячны заробак «бруднымі» за 2018 год у Эстоніі складаў 1310 еўра, павялічыўшыся ў параўнанні з 2017 годам на 7,3%.

Прычым у снежні 2018 года ён вырас да 1455 еўра, паведамляе Postimees.

Сярэдні месячны заробак па-ранейшаму быў вышэйшы ў сферы інфармацыі і сувязі і ў фінансавай і страхавой сферы — адпаведна 2172 і 2154 еўра. Самы нізкі заробак — у гасцінічнай сферы і сферы грамадскага харчавання і іншай сэрвіснай дзейнасці.

Сярэдні заробак у Беларусі ў снежні склаў 1115 рублёў (460 еўра), у студзені — 981,6 рубля (398 еўра)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0