Рэдактар Tut.by Ульяна Бабаед, якая праходзіла ў «справе БелТА», сказала кіраўніку СК Івану Наскевічу, што супраць яе патрабавалі паказанняў супраць галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай.

«Калі пра гэта кажа не адзін чалавек, а тры-чатыры-пяць, усё ж такі мусіць быць нейкая праверка ці рэакцыя ад СК», — зазначыла Бабаед.

«Я не разумею, чаму цяпер усе зводзяць гэтую сітуацыю да Марыны Золатавай, усе астатнія ўжо не пры справах, і чамусьці праз паўгода пасля таго, што адбылося, актыўна сталі казаць, што ад іх патрабавалі паказанняў супраць Марыны Золатавай. Першыя тыдні, месяцы ніхто пра гэта не казаў. Скаардынавана пра гэта сталі казаць, калі Марына Золатава апынулася ў судзе», — адказаў Наскевіч.

Ён адзначыў, што следчыя хацелі высветліць ролю Золатавай «у гэтай усёй дзейнасці», бо яна была адзінай службовай асобай, якая праходзіла ў справе. «Вас жа не білі, рукі вам не заціскалі», — сказаў Наскевіч.

«Я за рашэнне суда [пракурор запатрабаваў прысудзіць Марыну Золатаву да штрафу 25500 рублёў — 1000 базавых] не ў адказе. Што тычыцца самой тактыкі правядзення першапачатковых дзеянняў: вы ўсе дарослыя людзі, з вопытам, выдатна ведаеце, што, калі б першапачатковыя мерапрыемствы праводзіліся па-іншаму, без канфіскацыі неабходнай дакументацыі і асабліва ўсіх тэхнічных сродкаў, там на другі дзень не было б чаго рабіць з гэтай справай, проста не-бы-ло».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?