Фота Вольгі Шукайлы, Tut.by

Фота Вольгі Шукайлы, Tut.by

У пачатку сакавіка споўніцца сто дзён з тых часоў, як быў прызначаны новы старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак. Перад «Вялікай размовай» у Лукашэнкі Tut.by пацікавіўся, якіх траспартных зменаў чакаць сталіцы.

«Я рашэнне праблем бачу праз развіццё рэйкавага транспарту. Трэба праект гарадской электрычкі, што спыніўся, развіваць, каб яна скразным ходам праходзіла праз Мінск-Пасажырскі. Трэба развіваць метро, ​​але гэта вельмі дорага. І трэба развіваць хуткасны трамвай. Падкрэсліваю, хуткасны. І павысіць эфектыўнасць таго трамвая, які ёсць, — сказаў ён.

— Зараз мы вядзем разлікі па ветцы, якая (калі ў нас складзецца эканоміка, і ў параўнанні з метро яна будзе больш эфектыўная па выдатках) пройдзе ад Сухарава да Кальварыйскай у раён станцыі метро Фрунзенская і станцыі Мінск-Паўночны. Пакуль рашэнне канчаткова не прынялі, але працуем над бізнэс-планам.

— А што даражэй? Метро будаваць ці такі хуткасны трамвай?

— Метро. Сёння яно каштуе 80 мільёнаў кіламетр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0