Тры чалавекі пацярпелі ў сутыкненні легкавушкі і двух фур паміж Талачыном і Оршай, пра гэта паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.

Аварыя адбылася 1 сакавіка, каля 08.35 на 540-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. 32-гадовы вадзіцель Chrysler Voyager не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з фурамі Volvo і Mercedes, пасля чаго легкавік вылецеў у кювет.

У выніку ДТЗ тры пасажыры Chrysler атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцу. У цяперашні час іх асобы высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0