Былы адвакат прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Майкл Коэн атрымаў тры гады турмы. Суд прызнаў яго вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачвання, перадае Reuters.

Пакаранне юрысту Трампа было прызначана па сукупнасці абвінавачванняў. 36 месяцаў зняволення былі прысуджаны яму за парушэнне закона аб фінансаванні перадвыбарчай кампаніі і два месяцы — за даванне лжывых паказанняў Кангрэсу. Адбываць пакаранне Коэн пачне з 6 сакавіка.

Перад канчатковым вынясеннем прысуду Коэн заявіў, што ў поўнай меры бярэ на сябе адказнасць за ўсе дзеянні, у якіх ён прызнаўся, «як за асабістыя, так і за тыя, што тычацца прэзідэнта ЗША».

Паводле яго слоў, сляпая вернасць у адносінах да Трампа паставіла яго на няправільны шлях.

На працягу некалькіх гадоў Коэн быў даверанай асобай і адвакатам Трампа. Увесну гэтага года супраць яго распачалі некалькі крымінальных спраў, пасля чаго прэзідэнт ЗША звольніў яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0