Перамовы па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам упіраюцца ў колькасць консулаў пры пасольствах. Пра гэта ў інтэрв'ю Tut.by распавёў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

— Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму, якое абодва бакі лічаць важным інструментам, прывядзе да росту колькасці жадаючых атрымаць візы, нам спатрэбіцца больш консулаў, і мы думалі, што ў гэтым пытанні знойдзем разуменне з беларускага боку, але нечакана з'явіліся праблемы, — распавёў Артур Міхальскі.

Нагадаем, на днях кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў перамовах, якія вядуцца Беларуссю з Еўрапейскім саюзам з нагоды пагадненняў аб рэадмісіі і аблягчэнні візавага рэжыму пастаянна ўзнікаюць «нейкія новыя моманты».

Чытайце таксама: Макей: Заключэнне візавага пагаднення паміж Беларуссю з ЕС зацягваецца з-за асобных краін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0