pixabay.com

pixabay.com

Урад Нарвегіі падрыхтаваў папраўкі да дзяржаўнага бюджэту, паводле якіх майнерам перастануць даваць льготную электрычнасць, піша CoinDesk. Са студзеня 2019 г. кошт электраэнергіі для іх вырасце з 0,48 нарвежскіх крон ($ 0,0005) да 16,58 ($ 0,019) — у 34 разы, піша РБК.

Мясцовыя палітыкі назвалі здабычу крыптавалют неэкалагічнай і патрабуючай занадта вялікіх выдаткаў. Дэпутат мясцовага парламента Ларс Хальтбрэкен падкрэсліў, што краіна больш не можа прадастаўляць льготы для «самай бруднай формы бізнэсу ў крыптавалютнай індустрыі», якая генеруе вялікую колькасць парніковых газаў і патрабуе значных аб'ёмаў энергіі.

Па словах прадстаўніка IT-падраздзялення фірмы ICT Norway Роджэра Шэрва, урад не раіўся з майнінг-кампаніямі з гэтай нагоды. Эксперт упэўнены, што многія з іх могуць разарыцца пасля пераходу на стандартныя тарыфы.

Спецыяліст дадаў, што фірмы пачнуць пераязджаць у іншыя краіны, напрыклад у Швецыю ці Данію. У такім выпадку Нарвегія страціць добрую крыніцу даходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0