Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў Яўгена Марчука прадстаўніком Украіны ў Часовай кантактнай групе на Мінскіх перамовах, піша bbc.com.

77-гадовы Яўген Марчук заменіць на гэтай пасадзе экс-прэзідэнта Леаніда Кучму, які перастаў працаваць у пачатку кастрычніка 2018 года.

Марчук працаваў у КГБ СССР, затым быў першым старшынёй СБУ, прэм'ер-міністрам, сакратаром СНБА і кіраўніком Мінабароны.

Менавіта Марчук быў міністрам абароны ў час супрацьстаяння паміж Украінай і Расеяй вакол косы Тузла ў 2003 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0