Парывісты, у асобных раёнах моцны вецер чакаецца ў Беларусі 12 лістапада, паведамляе БелТА.

У панядзелак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна на ўсходзе краіны, пройдуць невялікія дажджы, мокры снег. Чакаюцца слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, днём у асобных раёнах моцны да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 1-7 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 8-11 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0