Прыкладна а 16-й гадзіне на старонцы ў фэйсбуку пісьменніка, заснавальніка выдавецтва «Галіяфы» Змітра Вішнёва з’явіўся наступны допіс: «Як стала вядома, учора на Франкфурцкім кніжным кірмашы нечакана памёр Зміцер Вішнёў. Мае спачуванні родным і блізкім. Смуткуем. Уладзімір Мароз».

Зміцер Вішнёў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Зміцер Вішнёў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Уладзімір Мароз — кінарэжысёр, кнігу якога нядаўна выпусцілі «Галіяфы». Ён таксама быў у Нямеччыне. Людзі ўжо пачалі выказваць у каментарах спачуванні. Пры гэтым частка задумалася, ці можа гэта быць чыімсьці «разводам».

Пісьменніца Яніна Пінчук, якая была з выдаўцом разам у Франкфурце, паведаміла, што сёння Зміцер Вішнёў разам з усёй астатняй беларускай групай вярнуўся ў Мінск. «Прынамсі пару гадзін таму быў жывы і здаровы, хоць і не дужа вясёлы», — сказала Пінчук.

Выдавецтва «Галіяфы» таксама адпісалася, што з Вішнёвым усё добра. Мабільны нумар самога Вішнёва пакуль не адказвае.

Змітру Вішнёву 45 гадоў, ён нарадзіўся ў венгерскім Дэбрэцэне ў сям'і вайскоўца. Адзін з заснавальнікаў літаратурнай суполкі «Бум-бам-літ». Вішнёў вядомы сваімі правакацыямі. Пакуль невядома, хто менавіта так «пажартаваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?