«Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС» Антона Кулона — гэта дапрацаваны варыянт кнігі «Сіняя кніга беларускага алкаголіка», якая выйша ў 2012 годзе і выклікала рэзананс як у літаратурных колах, так і ў колах непітушчых алкаголікаў і больш таго — дзейных.

У кнізе распавядаецца пра прыгоды аматара выпіць, пра тое, як герой кнігі пераспрабаваў многія спосабы барацьбы з алкагалізмам і, нарэшце, знайшоў свой шлях. У кнізе даволі імёнаў легендарных дзеячаў беларускай культуры: Кіма Хадзеева, Міхася Стральцова, Міколы Капыловіча і іншых.

Набыць кнігу можна на сайце halijafy.by і ў краме выдавецтва на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 47).

Прэзентацыя кнігі пройдзе падчас Фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0