Хаця ў відэа не паведамляецца, якую аперацыйную сістэму Apple супрацьпастаўляе сваёй iOS, маецца на ўвазе, відавочна, Android ад кампаніі Google, бо менавіта гэтыя дзве АС зараз займаюць амаль 100% свайго рынку.

У першым роліку, дзе параўноўваюцца крамы мабільных дадаткаў, распавядаецца пра нібыта высокую колькасць небяспечных дадаткаў у «вашай краме» і адсутнасць такіх у App Store. 

Выданне адзначае, што раней App Store насамрэч мог пахваліцца больш бяспечнымі і праверанымі дадаткамі ў параўнанні з Google Play. Але ў мінулым годзе ў краме ад Google з'явілася убудаваная сістэма абароны, якая змяніла сітуацыю ў лепшы бок.

У другім роліку параўноўваюцца партрэтныя рэжымы фатаграфавання, зробленыя на «ваш смартфон» і на iPhone. У прыватнасці, дэманструецца, як апошні мяняе задні фон.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?