«Прымаючы да ўвагі запыты кліентаў, для вагонаў, не абсталяваных разеткамі … на базе Магілёўскага вагоннага ўчастка ў цягніках № 371/372 Магілёў-Львоў, № 613/614 Магілёў-Салігорск, № 649/650 Магілёў-Брэст і № 659/660 Магілёў-Мінск у 2017 годзе быў рэалізаваны пілотны праект па ўкараненні новай паслугі «падзарадка персанальных электронных прыладаў». Для гэтага ў начальніка цягніка маецца ўніверсальная мабільная зарадная прылада тыпу PowerBank, якая прадастаўляецца па замовах пасажыраў», — паведамляе прэс-служба.

Адзначаецца, што кошт паслугі «разлічваецца кожным вагонным участкам у адпаведнасці з заканадаўствам».

Карыстальнік фэйсбука Андрэй распавёў на сваёй старонцы, што за паўгадзіны зарадкі яму выставілі рахунак 1,3 рубля. 

Фота: Andrew Greenchik

Фота: Andrew Greenchik

Паводле прэс-службы БЧ, аб запатрабаванасці паслугі кажа той факт, што ў 2017 годзе падчас правядзення пілотнага праекта магчымасцю падзарадкі персанальных прылад скарысталася 1090 чалавек.

Чытайце таксама: Як на заводзе «Штадлер» вырабляюць сучасныя беларуска-швейцарскія цягнікі і трамваі: ФОТАРЭПАРТАЖ з вытворчасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?