Сёння ноччу і заўтра раніцай тэмпература панізіцца да мінус 18—24°C марозу, месцамі будзе да мінус 25—29°C, толькі па паўднёвым захадзе краіны маразы чакаецца «ўсяго» 13—17°C градусаў. Днём у аўторак прагназуецца ад мінус 9 да мінус 15°C, піша БелТА

У сераду днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. У асобных раёнах ён будзе суправаджацца парывістым ветрам і завеяй. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 13°C па поўдні да мінус 23°C па поўначы, днём чакаецца не вышэй за 9—15°C градусаў марозу.

У першы дзень вясны ў многіх раёнах Беларусі снег. Месцамі завіруха. Уначы 13—19°C марозу. Днём мінус 7—12°C.

У пятніцу, 2 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. Уначы мінус 10-16°C, месцамі пры праясненнях да мінус 17 - мінус 20°C, днём чакаецца ад мінус 5°C да мінус 11°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0