Як паведамляе «Лідская газета», двое маладых людзей і дзяўчына, у якой разбалелася галава, бліжэй да раніцы адправіліся ў аптэку з кругласутачным рэжымам працы па лекі. Купіўшы іх, трыа пакінула аптэку, але тут узнікла пытанне: а чым запіць таблетку? Адзін з маладых людзей вырашыў вярнуцца ў аптэку, каб папрасіць шклянку вады ў яе работніка. Вярнуўся і папрасіў. Выканаць яго просьбу аптэкар, маладая дзяўчына, адмовілася. Тады просьба прагучала больш настойліва, але належнага выніку не было.

Далей камунікацыя паміж наведвальнікам аптэкі і яе работнікам перайшла на больш эмацыйным узровень. У нейкі момант пераканаўшыся, што нецэнзурныя словы, гэтак жа як і паказаны ў абразлівым руху сярэдні палец, не прыводзяць да чаканага эфекту і запаветнай шклянкі вады, 28-гадовы лідчук не прыдумаў нічога лепшага, акрамя як… расшпіліць штаны. Камеры відэаназірання захавалі гэты нясціплы момант. Дарэчы, менавіта з дапамогай відэазапісу потым удалося вызначыць асобу «крэатыўшчыка».

Усе акалічнасці па гэтым здарэнні вывучаюць работнікі Лідскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у рамках заведзенай крымінальнай справы па арт. 339 ч.1 КК РБ, які трактуе паводзіны маладога чалавека як хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0