Днём 27 студзеня — кароткачасовы снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу і раніцай ад -1°С па захадзе да -10°С па ўсходзе, у другой палове дня павысіцца да 0..- 6°С, па захадзе +1.. + 2°С.

У Мінску чакаецца каля нуля.

28 студзеня днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца мокры снег і дождж. Днём па захадзе краіны моцны парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 6°С, максімальная днём ад -2°С па ўсходзе да + 5°С па захадзе.

У Мінску ў нядзелю чакаецца каля нуля, снег, мокры снег.

29 студзеня таксама ападкі (мокры снег, дождж).Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны захаваецца моцны парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём ад -1°С па ўсходзе да + 7°С па паўднёвым захадзе.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?