фота svoboda.org

фота svoboda.org

Узятага ў палон на Луганшчыне расійскага вайскоўца Віктара Агеева прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі. Адпаведны прысуд 25 студзеня вынес Новаайдарскі суд Луганскай вобласці, паведаміў адвакат расіяніна Віктар Чаўгуз.

«Расеец Віктар Агееў Новаайдарскім раённым судом Луганскай вобласці прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі», — напісаў адвакат у Facebook.

Агеева прызналі вінаватым ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі. Бок абвінавачвання прасіў для расіяніна 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Абарона Агеева лічыць рашэнне суда занадта суровым і зьбіраецца яго абскарджваць.

Нагадаем, у чэрвені 2017 года Віктара Агеева і яшчэ дваіх баевікоў затрымалі пад Жалабком. Адразу пасля затрымання Агееў прызнаўся, што ён расейскі вайсковец, нават называў нумар часці, у якой служыў, пасля РФ ад яго адхрысціцца. Адвакаты сталі казаць, што яго не так зразумелі і ў судзе ён праходзіў не як кадравы расійскі вайсковец, а як грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які падпісаў кантракт з так званай «ЛНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0